Класы з беларускай мовай навучання

Паважаныя бацькі!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь, руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.

Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў Ленінскім раёне г.Гродна створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 32 імя Т.Р.Ларыонавай г.Гродна” (вул.Ліможа, 11).

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Шывілька Ж.У. па тэлефоне 78 56 00.

Запрашаем у беларускамоўныя класы!